Home

Advertisement

Dec. 28th, 2009

  • 8:44 PM

Шаноўныя бацькі і дзеткі!

Запрашаем вас на традыцыйную Ялінку Нашых Дзетак!

Сустракаемся
3 студзеня (у нядзелю) у 10:30
у Палацы дзяцей і моладзі на Возеры, у кавярні "Планета зорак"
(Старавіленскі тракт, 41, левы уваход, цокальны паверх, ад гардэробу - налева).

У праграме: гульні, карагоды, сюрпрызы, салодкі стол.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на http://dzietki.org альбо праз
e-mail: n.dzietki@yahoo.com, skype: Kryscina ці
тэл. (029) 632 27 43 (скайп і тэлефон пасля 18:00).

Паважаныя бацькі!
Падрыхтуйце, калі ласка, падарунак свайму дзіцяці,
загарніце яго і падпішыце вялікімі літарамі.
Вясёлых Калядаў і шчаслівага Новага году!

Беларусы і бізнэс

  • Nov. 7th, 2009 at 4:02 PM



Такая вось абвестачка вісела ў адным з баранавіцкіх гандлёвых цэнтраў.

Год беларускай мовы

  • Nov. 6th, 2009 at 12:27 PM



Не маўчу. Далучаюся. І спадзяюся (ужо 15 год як), што за гэтым крокам ініцыятары прадугледзелі наступныя. Што адбудзецца нешта канкрэтнае: з'явяцца беларускія шыльды і бланкі, дзіцячыя гурткі і настольныя гульні, будзе прапанаваная дапамога камерцыйным арганізацыям, жадаючым перакласці карпаратыўны сайт на беларускую мову, з'явяцца "тэлефоны даверу", на якія можна будзе ў любы момант затэлефанаваць і ўдакладіць слушнасць перакладу ці напісання беларускага слова... Вельмі шмат канкрэтных справаў запатрабаваныя грамадствам, нягледзячы на русіфікацыю.

Калі мне чарговы раз прынясуць стос бездарных, нікому не патрэбных кішэнных каляндарыкаў альбо прапануюць прычытаць ці падпісаць чарговую петыцыю - я пакрыўджуся. Дасталі спекуляцыі пра неабходнасць пашыраць ужыванне беларускай мовы ад людзей, якія аддаюць сваіх дзяцей у рускамоўныя садкі, размаўляюць па-расейску з лекарамі, цырульнікамі і даішнікамі, плануюць зваліць за мяжу ўслед за сваімі сябрамі. Не пішыце мне больш, калі ласка! Выкрэсліце з рассылак, не трапляйцеся на вочы!

Tags:

Aug. 17th, 2009

  • 9:15 PM

Ваш Тотем раскрылся! Это... Сова
Мудрейшая из птиц, она отличается тонкой интуицией и ведает секретами магии. Совы верят, что судьбу этого мира вершат мысли и поступки его обитателей, но никак не слепое провиденье. Вы умны и проницательны, вас весьма сложно обвести вокруг пальца, ведь вы видите окружающих насквозь. Ваши действия отличаются удивительной закономерностью и продуманностью, вы стремитесь к порядку и душевному равновесию. Любите уединение, но всегда готовы прийти на помощь нуждающемуся и дать ему добрый совет. Вас как магнитом тянет ко всему загадочному и непостижимому, но вместе с тем вы критичны и на редкость вдумчивы. Иногда от ваших слов веет ледяным цинизмом, вы склоны к научному анализу, и порой это доходит до банальной придирчивости. Научитесь принимать вещи такими, как они есть, и не ищите двойное дно там, где его нет по определению. За ваш ясный разум и холодный рассудок Сова преподносит вам Янтарь - символ знаний и остановившегося времени.image
Пройти тест

Tags:

Хачу машыну

  • Jul. 26th, 2009 at 11:00 PM

Итак, вас выбрала
Суровая, такая красивая машина. Ее статус это ее имя. Она не привыкла подчиняться. Она сама по себе, но вас в пути за двери не выбросит. Saab 9-5 Aero image
Пройти тест

Tags:


Сёння ў ЖРЭО Партызанскага раёну ў мяне і майго пяцігадовага сына адмовіліся прымаць бланкі на прапіску да мужа, запоўненыя па-беларуску. Пашпартыст Араноўская Аксана Аляксандраўна спачатку стала выпраўляць беларускамоўны тэкст на расейскі, а потым заявіла, што бланк з памаркамі трэба перапісаць. Я адмовілася і запатрабавала кнігу скаргаў - яна затэлефанавала начальніку. Начальнік сказаў, каб кнігу выдалі.
Яна прыняла ў выніку пашпарты з заявай, але ўпэўнена і спакойна сказала, што ў прапісцы будзе адмоўлена менавіта на падставе "няправільнага" запаўнення бланку!
Узгадваючы, колькі я штомесяц плачу падаткаў на ўтрыманне гэткіх пігаліц і ейных начальнікаў, хацелася крыві, але побач было дзіцё.
Таму пакуль абмежавалася скаргай у кнізе і планую яшчэ напісаць заяву ў Адміністрацыю Партызанскага р-ну. Далей буду дзейнічаць у залежнасці ад вынікаў.
Вось вам і лебералізацыя, і білінгвізм, і дэмакратыя з талеранцыяй. Цётка ў суседнім вакенцы бухцела, што мы ўжо 8-ая сям'я на раёне, якая выпендрываецца з беларускамоўнасцю, але пры падтрымцы начальніка паважаць такіх як мы яны не збіраюцца.
Рэдка сутыкаюся з такім ваяўнічым ідятызмам. Працягваю прагнуць помсты. Буду ўдзячная за прапанаваныя спосабы.

Дарэчы, хто ведае, а навошта ёй для прапіскі маё месца працы? Што прыемна - яе перакасіла, калі яна яго пачула ў сукупнасці з месцам нараджэння...

Jul. 10th, 2009

  • 9:59 PM

Твое кольцо – Кольцо Воина
Да ты – воин! Во всяком случае, все задатки к тому у тебя имеются. В твоем сердце кроется смелость и отвага, и кольцо поможет тебе не только их обнаружить, но еще и обучит тебя правилам боя: умной стратегии, отважной атаке, бесстрашному сражению, возможно – ловким маневрам, и главное – не только умению побеждать, но и способности сохранять лицо при поражении. Помни: успех показывает, на что мы способны, а провал – чего мы стоим.image
Пройти тест

Вандроўка арыентаваная на бацькоў з цікаўнымі дзецьмі.

Cустракаемся на першай запраўцы па ходу руху за кальцавой на гарадзенскай дарозе ў 13:00.
Для тых, хто паедзе не з Менску: сустрэча каля музея ў 14:00.
У праграме: наведванне музею, цэнтру народных рамёстваў, сядзібы з дзеючай кузняй і свіранам (дзе можна пабегаць дзецям і ўсім разам паесці), экскурсія па мястэчку.
Арыентуйцеся, што ўваходны квіток у кожны з аб’ектаў (музей, цэнтр, маёнтак) каштуе 1 тыс. для дарослых і 500 бел. руб. для дзіцяці. Плюс 20 тыс. з усіх за арэнду маёнтку.
Перавагі вандроўкі - яна будзе цікавай незалежна ад надвор'я. Калі будзе пагодна, зможам спыніцца дзе-небудзь на беразе Іслачы, даць дзецям пагуляць. Нейкую ежу варта прыхапіць з сабой, бо крамаў у мястэчку шмат, але іх асартымент захаплення ў нас не выклікаў.
Вяртанне ў Менск плануем недзе а 7-ай.
Падрабязнасці і абмеркаванне на http://dzietki.org/forum/viewtopic.php?p=64953#64953 .

Tags:


У Маладзечне, у Берасці і ў Сухараве ствараюцца беларускія садкі!
Традыцыйныя беларускія дашкольныя асяродкі працягваюць набор дзетак.
У дзіцячым клубе па гімнастыцы “Маўглі” ствараюцца беларускія групы.

Шаноўныя сябры! Нашыя дзеткі растуць ва ўсіх сэнсах гэтага слова – гэта цудоўна! Сёлета пры дапамозе сямейнага парталу dzietki.org ствараюцца 3 новыя беларускія дзіцячыя асяродкі ў садках, развіваюцца традыцыйныя беларускія садочкі, а таксама працягваецца праца па пашырэнні беларускасці ў рознапланавых гурточках.

Маладзечна: Запрашаем далучацца і дапамагаць у стварэнні беларускай рознаўзроставай групы. Тэлефон у Маладзечне 54428; 8-029-575-16-52.
Каардынатар - Святлана.
Абмеркаванне на форуме: http://dzietki.org/forum/viewtopic.php?p=40286#40286

Берасце: Калі вы хочаце аддаць сваіх дзетак у беларускамоўную рознаўзроставую групу ў берасцейскім дзіцячым садку ў верасні 2010, тэлефануйце +375 29 2284468 або лістуйце milka-kotka@tut.by ці milka-kotka@mail.ru. Каардынатар – Мілана. Заявы трэба падаць у верасні 2009, каб у супрацоўнікаў аддзелу адукацыі быў час падрыхтавацца (ў тым ліку і маральна)).
Абмеркаванне на форуме: http://dzietki.org/forum/viewtopic.php?p=40759#40759

Менск, Сухарава: Прапануем сухараўскім менчукам, якія жадаюць з восені 2009 г. аддаць сваіх дзяцей 3-4 год у беларускамоўны садок па месцы жыхарста, звязвацца: +375 29 395 73 99 або праз акаунты скайп і гмэйл - apalonik. Каардынатар – Дар’я.
Абмеркаванне на форуме: http://dzietki.org/forum/viewtopic.php?t=1335&start=0

Акрамя таго гасцінна запрашаюць далучацца традыцыйныя беларускія садкі:

Садок №187 (Цэнтральны р-н)
Internet-старонка: http://pupsik.cenue.minsk.edu.by/main.aspx?uid=104860
Адрас: вул. Кахоўская, 64а (р-н бульвара Шаўчэнкі, вул. Кульман). Т. 288 06 71
Афіцыйна цалкам беларускі садок (беларускія яслі з 1,5 год!) - дзеткі з беларускамоўных сем'яў і беларускія педагогі ёсць ва ўсіх 4-х групах, ад яслей да старэйшай.
Загадчыца - Юрчык Тацяна Міхайлаўна.
Упраўленне адукацыі Цэнтральнага р-ну : вул. Багдановіча, 6, т. 334-10-21, ф. (017) 334-10-21, CENUE@MINSK.EDU.BY, галоўны спецыяліст дашкольнай і сярэдняй адукацыі Наркевіч Тацяна Мікалаеўна.
Запіс у адміністрацыі Цэнтральнага р-ну па сістэме Адно вакно. Запісвацца ад нараджэння!
Прадстаўнік бацькоўскага камітэту: (029) 632 27 43 (Крысціна), kryscina@np.by.
----------------
ДДУ №314 (Савецкі р-н)
Адрас: вул.Багдановіча, 68а (р-н крамы “Матрошка”). Т. 234-25-61
Рознаўзроставая беларуская група, бяруць дзетак ад 3-ох год, большасць дзетак з беларускамоўных сем'яў.
Упраўленне адукацыі Савецкага р-ну: вул. Я.Коласа, 13а sovue@minsk.edu.by.
Начальнік аддзела дашкольнай і сярэдняй адукацыі Стасевіч Леакадзія Валянцінаўна.
Прадстаўнік бацькоўскага камітэту: (029) 676 89 88 (Настасся).
Запіс у адміністрацыі Савецкага р-ну па сістэме Адно вакно. Запісвацца ад нараджэння!
------------------
ДДУ №534 (Фрунзенскі р-н)
Адрас: вул.Матусевіча, 59. Т. 257-76-91.
Афіцына цалкам беларускі, пры 4-ай беларускай гімназіі. Фактычна за беларускасць трэба пачынаць змаганне.
Упраўленне адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага р-ну, вул. Кальварыйская, 39
Т./ф. (017) 204 60 12, E-mail: frunue@minsk.edu.by.
Аддзел дашкольнай і сярэдняй адукацыі - старшыня Бурундукова Гіліна Паўлаўна.



У дзіцячым клубе па гімнастыцы “Маўглі” ствараюцца беларускія групы для дзетак ад 2 да 5 год. Магчымыя заняткі на вул. Каліноўскага, Ванеева, Фролікава. Абмеркаванне і запіс на форуме: http://dzietki.org/forum/viewtopic.php?t=1435

Далучайцеся!

З павагай,
n.dzietki@yahoo.com


...Мы нарадзілі тут.
І будзем жыць тут!

Дапамажыце, калі ласка, з распаўсюдам абвесткі:

Шукаю бацькоў, якія жадаюць з восені 2009 года аддаць сваё дзіця ў беларускамоўную (можна рознаўзроставую) групу дзіцячага сада ў Маладзечне. Нас ужо трое! Далучайцеся!
Арганізацыйную працу і паходы па інстанцыях бяру на сябе. Святлана. Тэлефон у Маладзечне 54428; 8-029-575-16-52.

Крыніца: http://dzietki.org/forum/viewtopic.php?p=40286#40286

16 лютага 2009 году ў 18.30.
Аўд.500 Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэту імя Максіма Танка (Менск, вул. Савецкая, 18, корпус 2)
Уваход вольны.
Спектакль паводле Э.-Э. Шміта “Оскар і Ружовая Дама” – прэм’ера 2008 году. Гэта філасофская гісторыя пра сутнасць чалавечага існавання. Галоўны герой - 10-гадовы хлопчык Оскар, хворы на рак. Да апошняга моманту ён змагаецца са смерцю, а заставацца мужным дапамагае дзіцяці надзейны сябар і дарадца - сядзелка Ружовая Дама. “Глядзі заўсёды на свет так, нібы гэта першы раз” - гэты выраз з твору Э.-Э. Шміта стаў лейтматывам спектакля.
Сцэнічная версія, пераклад, рэжысура, сцэнаграфія, музычнае афармленне, падбор касцюмаў - Наталля Кухарава, Уладзімір Трапянок, Алеся Сівохіна.
Спектакль “Апельсіны ў падарунак” - дыпламант фестывалю аматарскага тэатральнага мастацтва “Маскі” Маскоўскага раёна г. Мінска ў намінацыях “Лепшы спектакль” і “Лепшая сцэнаграфія”; дыпламант V Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў “Тэатральны куфар-2008” у намінацыях “За лепшую мужчынскую ролю” (Раман Шарапінскі за ролю Оскара), “За лепшую сцэнаграфію” і “Лепшае музычнае афармленне”.
У склад трупы Народнага літаратурнага тэатру "Жывое слова" ўваходзяць непрафесійныя акторы, большасць з якіх – студэнты. Асноўныя задачы калектыву – прывіваць любоў да беларускай культурнай спадчыны праз знаёмства з набыткамі традыцыйнай культуры і сучасным мастацтвам у цэлым.
Кантакты: 8-029-662-65-24, 8-029-850-51-05, 8-029-769-77-39, 8-029-635-97-25, atr@mail.ru
Крыніца: http://dzietki.org/article/afisza.php

Feb. 2nd, 2009

  • 11:27 PM

Шаноўныя сябры!
7 лютага (у суботу) ў 16:00 "Нашыя дзеткі" запрашаюць Вас і Вашых дзетак на прэзентацыю кнігі Алеся Кудрыцкага "Капітан Танака"!
Месца сустрэчы: Менск, Старавіленскі тракт, 41 Палац дзяцей і моладзі, каб. 108.
У праграме: знаёмства дзетак з аўтарам і выдаўцамі, майстар-клас па ляпленні Танакаў з пластыліну, прагляд мультфільма, фотаздымкі і аўтографы на памяць.
Не забудзьцеся прыхапіць пластылін, дошчачкі, сурвэткі!

Ахвотных просім абавязкова
тэлефанаваць (029) 676 89 88 (Стася),
запісвацца на форуме,
ці канатктаваць праз e-mail: n.dzietki@yahoo.com,
skype: Kryscina,
isq: 353 181 833.

Увага! Колькасць месцаў абмежаваная.

З павагай,
http://dzietki.by

Tags:


У сеціве зьявіўся ўнікальны рэсурс беларускіх медыкаў.
Лекары, як вядома, майстры рабіць аналізы, але "Аналіз вынікаў 2008 году" ўражвае глыбінёй і грунтоўнасьцю, прымушае паглядзець іншымі вачыма на тое, пра што гавораць у "Навінах" і абмяркоўваюць у чэргах да ўчастковых тэрапэўтаў.
Рэкамэндую.
http://doktar.net

Tags:


Як кажа мая калега: "Деда Мороза должно быть много!"
Але хацелася б, каб яго было было болей на роднай для нашых дзетак мове.
Большасць з нас пойдуць не толькі на беларускую Ялінку, а наведаюць і яшчэ некаторыя імпрэзы.
Прапаную трошкі пафлэшмобіць: затэлефанаваць у як мага больш месцаў да як мага большай колькасці Дзедаў Марозаў ды запытацца: ці зможа ён годна паразмаўляць з дзіцём па-беларуску? Калі запланаваныя беларускамоўныя выступы?
Трэба ствараць попыт, варушыць гэтых добрых, у прынцыпе, людзей, якія нават не чулі, што ў свеце існуюць беларускамоўныя дзеткі!

P.S. Найбольш поўная сямейная калядная афіша тут: http://www.dzietki.org/article/afisza.php


Ялінка

  • Dec. 12th, 2008 at 10:08 PM

Шаноўнае спадарства!

Супольнасць “Нашыя дзеткі” (dzietki.by),
гурток “Праменьчык” і
тэатр “Жывое Слова”

ласкава запрашаюць Вас і Вашых дзетак на

БЕЛАРУСКУЮ ЯЛІНКУ!

27 снежня (субота) у 13:00
ў Палацы дзяцей і моладзі
на Старавіленскім тракце, 41
(корпус Б, 2 паверх, уваход з боку возера),
праезд ад ст.м. Плошча Перамогі аўтобусам №142.

Гэта нашая юбілейная, пятая, ялінка! І мы рыхтуем Казку, плануем Цуды…

Чакаем ад Вас:
1. папярэдняга самазапісу (на форуме dzietki.by альбо на E-mail: n.dzietki@yahoo.com),
2. святочнага настрою і карнавальных строяў у дзіцяей і дарослых!

Шаноўныя дарослыя! Падрыхтуйце, калі ласка, для дзіцяці падарунак у непразрыстай абгортцы і падпішыце яго вялікімі літарамі.

Дадатковая інфармацыя:
http://dzietki.org
(029) 632 27 43 (Крысціна), skype: kryscina, ICQ: 353 181 833 (пажадана ў непрацоўны час);
(017) 292 31 85 (Вольга), skype: mazurava.

Хутка Каляды!

  • Nov. 17th, 2008 at 1:14 PM

Шаноўнае спадарства!
Прыйшоў адказны час падрыхтоўкі да Калядаў і Новага году!
Сёлетняя ялінка не звычайная, а юбілейная. Вось ужо пяты год запар мы ладзім зімовае свята для нашых дзетак. Хацелася б, каб Беларуская Ялінка-2009 сталася сапраўды казачнай, чароўнай і сямейнай. Таму шчыра запрашаем вас далучацца да падрыхтоўкі!
Сцэнар сёлетняга свята мяркуецца ствараць на аснове унікальных здольнасцяў і талентаў беларускай сямейнай супольнасці. Бо ўсім вядома, што нашыя дзеткі - цікавыя, адкрытыя, адораныя, а бацькі - актыўныя, самавітыя, адказныя.
Чаму ж не падрыхтаваць некалькі сямейных выступаў? Чаму тату-спеваку не падарыць песню ўсім дзеткам, а маме-паэтцы не пачытаць свае цудоўныя вершы? Чаму б дзеткам не станчыць, калі яны гэта любяць? Чаму б не паказаць маленькую казку ў выглядзе лялечнага тэатру, аб'яднаўшы намаганні дзвюх-трох сем'яў?
І чаму б усім не прыйсці на сёлетняе свята ў арыгінальным строі, каб маляты ўрэшце сустрэліся з жывым Пітэрам Пэнам, Мурашом Фердам, Дзедам-Барадзедам, Русалачкай ці Снежнай Каралевай? На скрайні выпадак, можна зрабіць вясёлую маску альбо прынесці мех падарункаў!
Такім чынам, каб на свяце было больш удзельнікаў, чым гледачоў, прапаную падумаць, які ўнёсак маглі б зрабіць Вы асабіста, альбо Вашыя сябры (запрасіце іх, калі ласка!). Калі для ўвасаблення Вашых ідэяў не будзе хапаць рэквізіту альбо спатрэбіцца дапамога іншых удзельнікаў (акампанемент, бэк-вакал, падцанцоўка і г.д.) - звяртайцеся, будзем шукаць.
Пакуль што арыентуемся на дату 26 снежня - часу зусім мала!
Лістуйце: n.dzietki@yahoo.com

Пашырэнне інфармацыі вітаецца!

Арыгінал: http://dzietki.org

Ці любіце вы тэатр?

  • Oct. 12th, 2008 at 9:23 PM

Сёння хадзілі з сынам на "Казачкі з куфэрачка" у Тэатр беларускай драматургіі. Гэтая пастаноўка - першы спектакль, на які можна павесці дзіцё. Дзве часткі з антрактам - гэта 2 казкі, у якіх бяруць удзел 2 акторы і лялькі. Святло ў залі не вылучаецца, залішне гучных і рэзкіх гукаў і рухаў не адбываецца, памяшканне невялікае - усё для таго, каб малы без стрэсаў пазнаёміўся з мастацтвам. Афішы пазіцыянуюць гэтую пастаноўку, як спектакль для дзяцей ад 2 да 7 год. Я б сказала, што ад 2 да 4. Першая частка - перапеў народнай казкі пра лісу і зайца (ледзяную і драўляную хаткі), другая - хутчэй падобная па сюжэце на імправізацыю-трызненне (пра зайку, мядзведзя і лісянё). Час ад часу дзецям прапануюць патупаць ножкамі, пакрычаць, папляцкаць у ладкі. Атмасфера ў цэлым пазітыўная.
Але крыху пра негатыў. Па-першае, дзіцё актыўна здзіўлялася беларускай мове "лайт": "плацце", "поняў", "нада" і самае забойнае - "воўк-трус"! Хаця, калі ўлічыць агульны ўзровень адукацыйнага заняпаду грамадства (мамка побач з намі абяцала дзіцю, што хутка казачкІ з куфэрАчка выскачаць, і прапаноўвала адгадаць, колькі будзе казачкоў), то здзіўляцца не выпадае. Тым не менш, тэатр хочацца бачыць носьбітам культуры і асветы, а не люстэркам балота. Па-другое, сцэна ў тэатры нізенькая, а на ёй стаяць цікавыя лялькі, і дзяцей гэта вабіць, безумоўна. Яны вырываюцца з рук бацькоў і бягуць на сцэну. Цёценька з абслугі на іх крычал-крычала, а потым вырашыла прагнаць аднаго з хлопцаў, пляснуўшы яго па азадку. Ён ад нечаканасці паваліўся са сцэны, збіўшы пры гэтым зусім малое дзіцё, а тое зараўло на ўвесь тэатр. Я гатовая была сведчыць у судзе на карысць бацькоў гэтых дзяцей. Але замбаваныя мамкі замест таго, каб выклікаць мянтоў на цётку, пачалі сварыцца на і без таго спалоханых малых.
А потым мы здзіўляемся, чаму моладзь не паважае старэйшых і не любіць тэатр.
З радасцю б больш туды не хадзіла. Але выбару практычна няма. Рэпертуар астатніх тэатраў для беларускамоўных дзяцей скрайне амбежаваны і скіраваны найперш на шкаляроў. Рускамоўных, вядома

...Паситесь, мирные народы!
Вас не разбудит чести клич.
К чему рабам дары свободы?
Их должно резать или стричь.
Наследство их из рода в роды
Ярмо с гремушками да бич.

А.С. Пушкин, 1823

Расцем беларусамі?

  • Mar. 28th, 2008 at 1:50 PM

тэлефаную сёння ў Менскі тэатр лялек з простым пытаннем: "Якія і калі беларускія пастаноўкі будуць у красавіку?" Мілая, але ўпарата рускамоўная дзяўчынка шчыра адказвае: "Апошні быў 4 сакавіка, у красавіку не будзе зусім. Увогуле тэатр мае толькі 2 беларускія пастаноўкі, абедзьве разлічаныя на школьнікаў. Ці будуць яны ў траўні? - невядома. Што рабіць малечы? - цішыня".
Узнікла моцнае жаданне стварыць попыт даступным і простым шляхам: рэгулярнымі тэлефанаваннямі з падобнымі пытаннямі, запісамі ў кнізе прапановаў, ды іншымі зразумелымі і адназначнымі прыкметамі таго, што мы ёсць. І што нашым дзецям патрэбны НАШ тэатр.
Ахвотным далучыцца прапаную кантакты: вул. Энгельса, 20; 220030 Менск;
тэл. (017) 227 13 65

DZIETKI.BY

  • Mar. 23rd, 2008 at 8:15 PM

Навіны dzietki.org: Нам 2 гады!

За такі кароткі тэрмін партал стаўся адным з самых папулярных у байнэце рэсурсаў сямейнай тэматыкі, і гэта пры тым, што праект развіваецца як аматарскі і некамерцыйны, без гучных рэкламных кампаніяў ці стварэння інтэрнэт-крамаў. Значыць слоган “Расцем беларусамі!” – актуальны ці прынамсі цікавы для ўсё большага кола інтэрнэт-наведвальнікаў.

За два гады перад нашымі вычыма прайшло шмат сямейных гісторыяў, якія пачыналіся з паведамлення “Здаецца, я цяжарная” і працягваюцца пастамі пра пошук беларускамоўнай няні ці садочку, альбо стартавалі стварэннем тэмы “Як даведацца памер пальца дзяўчыны?” і працягваюцца аповедамі пра шлюб і пошукі недарагой кватэры. На форуме дзейнічаюць віртуальныя бацькоўскія камітэты беларускіх садкоў. Штодзённыя клопаты абмяркоўваюць сем’і з Менску і Горадні, Маладэчна і Магілёву, Прагі і Таронта, Варшавы і Нью-Ёрку. Нехта паспеў нарадзіць другое, трэцяе ці нават чацвёртае дзіцё, чыесьці дзеткі пайшлі ў школу і хутка пачнуць чытаць думкі сваіх бацькоў у інтэрнэце, камусьці патрэбна дапамога ў пошуку працы… Форум “Нашых дзетак” – люстэрка нашага жыцця. Ягоныя ўдзельнікі перажываюць, раюцца, сварацца і мірацца, шукаюць аптымальнае рашэнне складаных жыццёвых праблемаў і гадуюць сваіх маленькіх беларусаў, уладкоўваючы сваю Вялікую Беларусь.

У падарунак актыўным карыстальнікам сямейны партал стварыў сістэму сямейных дзённікаў! Па адрасе http://dzietki.org/forum/weblogs.php вы можаце запачаткаваць уласную старонку і запісваць у яе ўсе значныя падзеці Вашай сям’і, Вашай малечы, дзяліцца думкамі і фотаздымкамі. Можна запрашаць адзін аднаго ў госці, выплёскваць ўражанні, падтрымліваць у сумную хіліну ці з радаснай нагоды.

Актыўна развіваецца наш “Кніжны куток” http://dzietki.org/article/index.php?cid=14 . Калыханкі, загадкі-рыфмаванкі, забаўлянкі, заклічкі і прыгаворы, лічылкі, Абэцэда, ілюстраваныя Лясныя гісторыі, вершы, казкі, песні, аўтарскія творы дзеткаўскіх бацькоў і беларуская класіка, а таксама пераклады сусветных скарбаў дзіцячай літаратуры.

Рэгулярна папаўняецца аўдыё-бібліятэка http://dzietki.org/article/index.php?cid=15&sort_method=time, дзякуючы прыпавесцям, апавяданням і казкам, якія чытае Міхал Залескі з дзеткамі.

З’явіўся раздзел “Дыяфільмы” http://dzietki.org/article/index.php?cid=45&sort_method=time : “Пра дзяўчынку, якая дрэнна ела”, “Адкуль я ўзяўся?”, “Прыгоды Піфа”, “Мышаня і аловак”, “Кот у ботах”, “Мыйдадзір” даступныя для сямейнага прагляду па-беларуску.

Самай папулярнай застаецца старонка з Беларускім іменнікам. У топ-10 таксама ўваходзіць флэш-мульт “Курачка Рабка”, “Адукацыйныя гульні”, “Флэш-размалёўкі”, артыкулы пра гісторыю і сучаснасць беларускай мовы, а таксама пра білінгвізм у дзетак.

Па адрасе http://dzietki.org/dict/ працуе “Жывы слоўнік” (руска-беларускі і беларуска-рускі), які папаўняецца жывой беларускай лексікай, дзякуючы намаганням дзеткаўцаў.

Унікальная “фішка” – “Мапа сямейнага адпачынку” http://dzietki.org/forum/map/. Куды пайсці з дзіцём? Абірайце: музеі, тэатры, кавярні, заапарк, гарадскія скверы… Не знайшлі свайго ўлюбёнага куточку? Дадайце ягонае апісанне на мапу!

Афіша “Нашых дзетак” http://dzietki.org/article/afisza.php штодня прапануе не менш за 10 спосабаў сямейнага адпычынку.

Знайсці нас лёгка – “Нашыя дзеткі” з гэтай вясны жывуць яшчэ і ў зоне BY. Такім чынам, запрашаем Вас на http://dzietki.org ці на http://dzietki.by!

Расцем беларусамі!

З павагай, каманда “Нашых дзетак”
n.dzietki@yahoo.com
http://dzietki.org

Tags:

Latest Month

December 2009
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow